Міжнародная федэрацыя гольфа дазволіла беларусам выступаць у нейтральным статусе

Гольф / pixabay.com
Гольф / pixabay.com

Беларускія і расійскія гальфісты змогуць выступаць на міжнародных турнірах пад нейтральным сцягам. Такое рашэнне прыняла праўленне Міжнароднай федэрацыі гольфа (IGF), піша ТАСС са спасылкай на прэс-службу IGF.

У IGF тлумачаць, што яны кіраваліся рэкамендацыямі Міжнароднага Алімпійскага камітэта наконт удзелу спатоўцаў з беларускім ці расійскім пашпартам.

"Спартоўцы з расійскім ці беларускім пашпартам павінны выступаць толькі ў якасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў. Любы такі індывідуальны нейтральны спартовец, як і ўсе іншыя ўдзельнікі, павінен адпавядаць усім дастасаваным да іх антыдопінгавым патрабаванням, выкладзеным у антыдопінгавых правілах IGF. Каманды Расіі і Беларусі на турніры не дапускаюцца", — кажуць у IGF.

На турнірах не павінны выкарыстоўцацца сцягі, гімны, колеры або любая іншая ідэнтыфікацыя краін. Спартоўцы і дапаможны персанал, якія актыўна падтрымліваюць вайну, не дапускаюцца да ўдзелу ў спаборніцтвах. Таксама пад забарону трапляюць спартоўцы, якія маюць кантракты з расійскімі ці беларускімі вайсковымі структурамі альбо органамі нацбяспекі.

У IGF кажуць, што рашэнне наконт удзелу беларускіх і расійскіх гальфістаў у Парыжскай Алімпіядзе 2024 года прымуць пасля рашэння МАК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі