"Міжнародная федэрацыя журналістаў" просіць пакараць забойцаў Паліткоўскай
Пакараць забойцаў вядомай расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай просіць праваабарончая арганізацыя "Міжнародная федэрацыя журналістаў", офіс якой зназходзіцца ў Брусэлі. Нагадаем, Следчы камітэт Расіі ўчора заявіў пра завяршэнне
расследавання забойства. Неўзабаве трое абвінавачваных апынуцца на лаве
падсудных. "Мы вітаем той факт, што правасуддзе на правільным шляху,
аднак... забойцы мусяць панесці пакаранне", - гаворыцца ў заяве
арганізацыі, якую цытуе Reuters.
Аднак, як раней паведамляла Газета.ру, пра тых, хто замовіў забойства, па-ранейшаму нічога невядома. Не затрыманы і выканаўца забойства. Судзіць будуць толькі саўдзельнікаў у злачынстве.
Аднак, як раней паведамляла Газета.ру, пра тых, хто замовіў забойства, па-ранейшаму нічога невядома. Не затрыманы і выканаўца забойства. Судзіць будуць толькі саўдзельнікаў у злачынстве.