Міжнародны саюз канькабежцаў не зняў бан на беларусаў і расіян
Беларускія канькабежцы застаюцца ў "чорным спісе"
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) не стаў здымаць абмежаванні, накладзеныя на беларускіх і расійскіх спартоўцаў, піша "Прессбол".
Арганізацыя заявіла, што падтрымлівае Федэрацыю канькабежнага спорту Украіны, выказвае ёй сваю спагаду і салідарнасць. Акрамя таго ISU вылучае ўкраінскім фігурыстам фінансавую падтрымку.
Міжнародны саюз адхіліў беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў у сакавіку 2022 года, пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.