М.Лазавік: Бойкі за крэсла паміж двума Палатамі прадстаўнікоў не будзе

Пасля такіх выбараў у краіне нечакана аказаліся адразу два парламенты. Аднак бюджэт будзе прымаць старая Палата прадстаўнікоў Еўрарадыё паспрабавала разабрацца, якіх дэпутатаў запросяць на сэсію 2 кастрычніка – старых ці новых. Бо Палата прадстаўнікоў збіраецца прымаць бюджэт краіны. Аднак пасля таго, як парламенцкія выбары прайшлі ў адзін тур, адбыўся казус - адразу дзве Палаты прадстаўнікоў.

Ці будуць улады адклікаць былых дэпутатаў, якія ўжо атрымалі запрашэнне на сэсію? Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік абяцае Еўрарадыё, што адначасова ў залі паседжанняў дэпутаты не з'явяцца. Толькі па чарзе.

Мікалай Лазавік: "Па Канстытуцыі новы парламент мусіць сабрацца на працягу месяца пасля правядзення выбараў. Каб не атрымалася, што на адно крэсла прэтэндуюць два чалавекі - былы і новы дэпутат, ЦВК праз некалькі дзён пасля таго, як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў трэцяга склікання заявяць аб заканчэнні сваёй працы, збярэ новую сэсію. Бойкі за крэсла ў зале не будзе".

Некалькі дзесяткаў дэпутатаў "абнавілі" свае мандаты. Уладзімір Здановіч супакойвае, што не трэба баяцца новай Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Здановіч:
"Яшчэ той склад не правамоцны. Яшчэ не было ўстановачнай сэсіі і не былі абраныя кіраўнічыя органы".

Па словах дэпутата, 2 кастрычніка збярэцца яшчэ стары склад Палаты прадстаўнікоў:

"Будзем прымаць бюджэт, будзем прымаць шэраг законапраектаў. А потым, прыкладна 25 кастрычніка, адбудзецца ўстаноўчая сэсія новага парламента. І вось з таго моманту ўжо паўнамоцтвы старога заканчваюцца".

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі