МНС Беларусі выставіць рахунак расійцам за выратаваную фуру
Рахунак расійцам за выратаваную на Гомельшчыне фуру з малаком выставіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".
Нагадаем, грузавік з 20 тонамі беларускага малака ехаў з Брэста ў Саратаў і сышоў з шашы (праўдападобна, кіроўца заснуў). Фура загразла ў балоце пад вуглом 45 градусаў. Выцягнуць яе не атрымлівалася, бо расійская фірма забараніла разгружаць аўтамабіль, таму што баяліся, што сапсуецца малако. Аднак беларусы яе разгрузілі, а пасля выцягнулі фуру з балота.