МНС: Наконт таго, ці выбухнуў мікрааўтобус, нічога сказаць пакуль не можам
Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі пракаментаваў Еўрарадыё сённяшняе ўзгаранне мікрааўтобуса на вул. Карла Маркса ў беларускай сталіцы. Віталь Навіцкі: “Пашкоджаны мікрааўтобус “Мерседэс-Спрынтэр” 1995-га года выпуску. Пашкоджаны салон, пашкоджана лака-фарбавае пакрыццё. Акрамя гэтага пашкоджана фарба на двух аўтамабілях, якія былі прыпаркаваныя побач”.
Еўрарадыё: Ці спрацавала ў “Мерседэсе” выбуховае прыстасаванне?
Віталь Навіцкі: “Паведамленне мы атрымалі наконт пажару. Наконт прычынаў пакуль нічога сказаць не можам. Спецыялісты аглядаюць месца здарэння”.