МНС: Паводкавая сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай

Паводкавая сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў, перадае БЕЛТА.
Пакуль не назіраецца інтэнсіўнага раставання снега, аднак яно можа пачацца неўзабаве. Па словах міністра, Беларусь толькі ўступае ў гэтую стадыю. Барыеў таксама паведаміў, што 18 сакавіка ў Навагрудскім раёне ўжо праводзілася серыя выбухаў на рацэ Нёмане для таго, каб ледаход не пашкодзіў драўляныя масты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі