Моцныя дажджы і навальніцы пройдуць у Беларусі на гэтых выходных
За 2 гадзіны ў Мінску сёння выпала палова месячнай нормы ападкаў. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў. Па ягоных словах, атмасферныя франты ссоўваюцца з Мінску на ўсход краіны, дзе сёння ўначы чакаюцца моцныя залевы, дажджы і навальніцы.
Удзень 25 ліпеня таксама па поўдні Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра складзе 19-25 градусаў цеплыні. У нядзелю 26 ліпеня таксама ў шэрагу раёнаў Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы.
Па словах сіноптыкаў, у панядзелак таксама варта чакаць дажджы.