Моладзь хоча, каб у Мінску былі вуліцы Захаранкі і Фінькевіча

Арганізацыя “Маладыя дэмакраты” падала ў Мінгарвыканкам зварот з просьбай прысвоіць адной з мінскіх вуліц імя экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Ён знік у траўні 1999 года і з таго часу пра яго лёс няма ніякіх звестак. Паводле словаў лідэра “Маладых дэмакратаў” Міхаіла Пашкевіча, падобныя звароты будуць дасланыя гарадскім уладам і адносна іншых зніклых – палітыка Віктара Ганчара, бізнэсмена Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, нядаўна з ініцыятывай перайменаваць сталічную вуліцу “чырвонага камандзіра” Убарэвіча ў вуліцу палітвязня Артура Фінькевіча выступілі маладафронтаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі