Моладзь Магілёва згадала пра Магдэбургскае права

Моладзевыя дэмакратычныя сілы Магілёва адзначылі 430-годдзе надання гораду Магдэбургскага права.

Маладыя людзі раздавалі на вуліцах мінакам паветраныя шары, сцяжкі з магілёўскім гербам, каляндарыкі. У інфармацыйных улётках тлумачылася прычына свята, яго гісторыя і пазначаўся адрас музея, дзе праходзіць выстава, прысвечаная гісторыі Магдэбургскага права Магілёва.


Акцыя прайшла пад пільным наглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але затрыманых не было.



Фота з сайту www.mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі