Моладзь падтрымала Змітра Дашкевіча

У Слуцку і Салігорску прайшлі акцыі ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча.
Па словах моладзевага актывіста Івана Шылы, салігорская міліцыя наладзіла сапраўднае паляванне на юнакоў і дзяўчат:

“Гэта ўвогуле можна назваць спецаперацыяй салігорскай міліцыі і Камітэту дзяржбяспекі, таму што супрацоўнікі КДБ і крымінальнага вышуку стаялі на вахце, чакалі нейкіх актыўных дзеянняў.

Усе выезды з гораду былі заблакаваныя, таму што салігорскія маладафронтаўцы мусілі раз’ехацца па рагіёне. Літаральна, мы прыйшлі на рынак, толькі дасталі транспарант — адразу ж нас затрымалі, але нам пашчасціла збегчы.

Мы вырашылі проста павесіць расцяжку, абралі месца адпаведнае — цэнтральную плошчу, самае люднае месца. Там ужо, на жаль, з уіх бакоў нас ачапілі, і мы не змаглі ўжо збегчы, не здолелі”.

Івана Шылу як непаўналетняга адпусцілі.

Суд над затрыманым Глебам Карновым адбудзецца ў панядзелак, 22 студзеня. Дарэчы, акцыя ў Слуцку адбылася без ніякіх перашкодаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі