Моладзь перадае сябрам участковых камісій павесткі (фота)

Актывісты кампаніі “Грамадзянін” пачалі абыходзіць усе участковыя камісіі Мінска. Кожнаму з 9 тысяч іх сябраў яны нагадаюць пра крымінальную адказнасць за свядома зроблены няправільны падлік галасоў і іншыя віды парушэнняў выбарчага заканадаўства. Артыкул 192 Крымінальнага кодэкса Беларусі прадугледжвае за падобныя парушэнні пакаранне да пазбаўлення волі на 5 гадоў, гаворыцца ў імправізаванай павестцы.

Моладзь заклікае сябраў участковых камісій добраахвотна прыйсці ў мясцовае ўпраўленне ўнутраных спраў са сваім пашпартам 20 снежня ў выпадку парушэння згаданага артыкулу.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі