Моладзевага актывіста Івана Шылу перавялі з падазраваных у абвінавачаныя
Шаснацаццігадоваму актывісту “Маладога фронту” ў Салігорску Івану Шылу прад’явілі абвінавачанне. Яму інкрымінуюць удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Крымінальную справу супраць рэгіянальных моладзевых актывістаў распачаў КДБ.
Акрамя Шылы, у справе фігуруюць яшчэ некалькі чалавек з Мінскай вобласці і з Баранавічаў. Івана Шылу выклікалі на 6 ліпеня ў пракуратуру, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы.
Пасля гэтага яе накіруюць у суд.