Моладзевую актывістку Насту Азарку выклікаюць у пракуратуру

Сёння ў Нясвіжы мясцовая моладзевая актывістка Наста Азарка атрымала позву ў Мінскую абласную пракуратуру на панядзелак наступнага тыдня. Дзяўчыне неабходна з’явіцца на допыт у якасці сведкі па справе “Маладога фронту”. Сама Азарка мяркуе, што пасля допыту, яе статус можа быць зменены на падазроную. Нагадаем, у панядзелак адбудзецца суд над моладзевымі актывістамі Барысам Гарэцкім, Змітром Хведаруком і Настай Палажанкай.

Іх абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Яшчэ адзін падазроны Аляксей Янушэўскі з’ехаў у Чэхію, дзе папрасіў палітычны прытулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі