Морыс Жар атрымае прыз Берлінале

Французскі кампазітар Морыс Жар, які напісаў музыку для паўтары сотні фільмаў, будзе ўзнагароджаны за ўнёсак у кінематограф на Берлінскім фэсце ў лютым 2009 года. Дзітэр Кослік, дырэктар Берлінале, назваў сачыненні Жара "сусветна знакамітымі і незабыўнымі". Косліка цытуе BBC News.

Жар з'яўляецца лаўрэатам трох прэмій "Оскар": ён атрымаў іх за працу над фільмамі рэжысёра Дэвіда Ліна "Лоўрэнс Аравійскі", "Доктар Жывага" і "Вандроўка ў Індыю". Акрамя таго, кампазітару прысуджаныя чатыры "Залатых глобуса", прэмія "Грэмі", прыз Еўрапейскай кінаакадэміі і іншыя ўзнагароды.

Цяпер Жару 84 гады. Апошні раз ён працаваў з кінематаграфістамі ў 2001 годзе.

Нагадаем, берлінскі кінафэст адбудзецца з 5 па 15 лютага 2009 года. 

Фота: gokino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі