Moving Art Festival пераносіцца на два тыдні

Інтэр'еры MAF — пляцоўкі, дзе павінен быў прайсці фестываль.
Інтэр'еры MAF — пляцоўкі, дзе павінен быў прайсці фестываль.

6 сакавіка ў Мінску павінен быў стартаваць фестываль сучаснага мастацтва Moving Art Festival. Але арганізатары паведамілі, што дата правядзення пераносіцца на два тыдні.

Фестываль павінен быў праходзіць на Куйбышава, 22 — на пляцоўцы MAF, што на шостым паверсе завода "Гарызонт". Але арганізатары паведамілі, што ўладальнік пляцоўкі "абмежаваў нам доступ у памяшканне". "Не гледзячы на гэта мы працягвалі падрыхтоўку да фестывалю і паралельна вырашалі пытанне з доступам. Да пятніцы мы былі ўжо цалкам гатовыя сустракаць гасцей, але дзверы ў МАФ нам так і не адчынілі."

Як саабшылі арганізатары, яны ўсё роўна маюць намер вырашаць пытанне ў прававым полі і для гэтага ім трэба крыху часу.

"Новыя даты фестывалю: 20, 27 сакавіка, 3, 9 красавіка. Мы прыносім свае глыбокія прабачэнні, усім, удзельнікам, мастакам, партнёрам і гледачам. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку і просім вас пакуль не здаваць квіткі", — напісалі арганізатары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі