М.Пастухоў: Разгляд "Закону аб СМІ" ініцыяваны Адміністрацыяй прэзідэнта
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў выказаў занепакоенасць раптоўным разглядам на цяперашняй сэсіі Палаты прадстаўнікоў паправак у закон аб СМІ. Нагадаем, што пра такі разгляд абвясціў сёння старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юры Кулакоўскі. Удакладніць змест дакументу ён адмовіўся. М.Пастухоў паведаміў, што прыкладна тыдзень таму ён атрымаў запэўніванні з Міністэрства інфармацыі, што ніякіх паправак у заканадаўства па СМІ бліжэйшым часам само міністэрства не плануе. У тым ліку, і ў тым, што тычыцца Інтэрнэту.
Юрыст адзначыў, што папраўкі ў закон прымаюцца заканадаўцамі не ў двух, а ў адным чытанні. Але яны павінны быць загадзя ўнесеныя ў парадак дня. У парадку ж дня стаяла толькі другое чытанне праекту Закону "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі".
Разгляд раней адсутнага закону М.Пастухоў тлумачыць ініцыятывай выканаўчай улады:
Пастухоў: Такое можа здарыцца толькі ў выпадку, калі такая каманда прыходзіць з Адміністрацыі прэзідэнта. Тады яны могуць уключыць і дадаткова ў парадак дня.
На думку юрыста, прычынай можа быць указ прэзідэнта, датычны Інтэрнэту. Альбо закон на тую ж тэму. Але тады яго трэба будзе абмяркоўваць у двух чытаннях.
Фота — www.belsmi.narod.ru