МТЗ-РІПА на наступным тыдні стане “Партызанам” і зменіць эмблему

Гендырэктар сталічнага футбольнага клубу МТЗ-РІПА Людас Румбуціс паабяцаў Еўрарадыё, што ў новым абліччы: з новай назвай і новай эмблемай – клуб паўстане перад сваімі фанатамі ўжо на наступным тыдні. Затрымкі дырэктар тлумачыць вялікай колькасцю прапанаваных да разгляду варыянтаў будучага лагатыпу каманды.

Людас Румбуціс: “Гара варыянтаў – не можам выбраць! Ад прыгажосці вочы засціць! Гэта не так проста. Хочацца і арыгінальнае што-небудзь, і каб адпавядала духу часу, і каб Мінск быў бачны альбо Беларусь. Не раней за канец тыдня будзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі