МТЗ-РЫПА выйграў у мінскага "Дынама" на 94-й хвіліне
У суботу прайшлі 6 матчаў 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Цэнтральны матч праходзіў у Мінску, сустракаліся сталічнае “Дынама” і МТЗ-РЫПА. Усё ішло да нічыі, калі ў самым канцы каманды абмяняліся галамі, але
перамог МТЗ-РЫПА. Справа ў тым, што гол, забіты дынамаўцамі, не быў
залічаны.
Адразу пасля гэтага МТЗ-РЫПА арганізаваў атаку, да варот прарваўся Дзяніс Сашчэка, які толькі выйшаў на замену, і дакладна прабіў у вугал варот – 1:0.
Гродзенскі “Нёман” нечакана прайграў дома з лікам 0:1 жодзінскаму “Тарпеда”, якое спрабуе дагнаць МТЗ-РЫПА і “Шахцёр”.
Героем тура зноў стала “Дарыда”, якая выйграла ў “Смаргоні” – 1:0. Нагадаем, у мінулым туры з такім жа лікам “дарыдаўцы” перамаглі лідэра – БАТЭ.
“Віцебск” выйграў у брэсцкага “Дынама” – 3:1. Аўтсайдэр “Мінск” прайграў у даданы арбітрам час дома “Нафтану” – 1:2 (хоць у першым тайме выйграваў). Магілёўскі “Днепр” ва ўпартай барацьбе саступіў “Шахцёру” – 2:3.
У панядзелак адбудзецца апошні матч тура – БАТЭ – “Гомель”.
Нагадаем, зараз у БАТЭ 42 ачкі пасля 18 гульняў. 35 ачкоў у МТЗ-РЫПА, 34 – у “Шахцёра”, 33 – у “Тарпеда”. Усе яны згулялі па 20 матчаў.