Муфцій Масквы прапануе легалізаваць мнагажэнства ў Расіі

Муфцій Масквы Ільдар Аляутдзінаў выступіў за легалізацыю мнагажэнства для мусульман у Расіі. Пра такую ініцыятыву мусульманскі рэлігійны дзеяч заявіў у інтэрв’ю “Русской службе новостей”.

На думку маскоўскага муфція, для мусульман такія шлюбы былі б правільней зрабіць легальнымі, але на пэўных умовах. “На жаль, у сучасным свеце сустракаюцца нейкія перакосы, калі чалавек нібыта хоча стварыць сям’ю, але абсалютна да гэтага не гатовы. Ёсць шмат сітуацый, калі людзі прыходзяць радзіцца, і мы многім адмаўляем, кажучы, што ў гэтай сітуацыі такое ніяк не магчыма”, — сказаў Аляутдзінаў.

Муфцій абгрунтаваў такую пазіцыю тым, што ў Расіі жанчын болей, чым мужчын. Паводле яго словаў, 11 мільёнаў жанчын застануцца без хатняй утульнасці і паўнавартаснага сямейнага шчасця. “Чым быць нечай, я выбачаюся, каханкай, правільней было б, каб жанчына была паўнавартаснай жонкай, але, зноў-ткі, пры пэўных умовах”, — адзначыў ён.

Па інфармацыі Ільдара Аляутдзінава, у Маскве імамы заключаюць некалькі соцень палігамных шлюбаў штогод, у асноўным сярод мігрантаў.

Фота: RIA.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі