Мулен Руж святкуе 120-годдзе!
6-га кастрычніка святкуе сваё 120-годдзе знакамітае парыжскае кабарэ “Мулен Руж”. Паводле словаў прэзідэнта кабарэ, установа заўсёды ў плюсе, нягледзячы на крызіс. Кожны дзень зала запоўнена на 97 адсоткаў. І гэта пры тым, што кошт квітка на шоў складае 400 еўра!
Кабарэ “Мулен Руж” пачало працаваць ў 1889-м годзе падчас правядзення Сусветнай выставы і адкрыцця Эйфелевай вежы. Асабліва знакамітым “Мулен Руж” зрабілася пасля таго, як паліцыя паспрабавала забараніць выкананне канкана, аднак гэтая акалічнасць наадварот прывабіла наведвальнікаў. Канкан быў неад’емнай часткай кабарэ, якое яго стваральнікі Жозэф Оле і Шарль Зідлер планавалі як “першы ў свеце палац жанчын і самы грандыёзны храм танца”.
Зараз “Мулен Руж” — гэта, перш за ўсё, раскошнае шоў і цудоўныя танцоркі. Дарэчы, стаць удзельніцай самага знакамітага ў свеце кабарэ вельмі складана. “Мулен Руж” робіць праслухоўванні ва ўсіх краінах свету і адбірае толькі найлепшых прафесіянальных танцорак. Да таго ж у сценах кабарэ дзяўчыны праходзяць навучанне, якое прызнаецца ва ўсіх краінах свету.
Зараз, патрапіўшы ў Мулен Руж, можна ўбачыць Феерыю, якая ідзе ўжо дзевяць гадоў і скончыцца ў 2010-м. Падчас Феерыі на сцэне занята больш за 100 чалавек, у тым ліку 60 напаўаголеных танцорак. Яны з’яўляюцца напрыканцы шоў, чым выклікаюць сапраўдны ажыятаж у зале.
Паводле www.korrespondent.net
Фота: Reuters