МУС абвергла інфармацыю пра затрыманне тэлефоннага тэрарыста

МУС Беларусі абвергла інфармацыю пра затрыманне тэлефоннага тэрарыста, які "замініраваў" цягнік "Калінінград-Масква". Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. Па словах міліцыянта, пакуль ёсць толькі падазраваны, але ён яшчэ не затрыманы. Магчыма, следчыя нават і памыляюцца ў асобе падазронага.

Нагадаем, інфармацыя пра званок тэлефоннага тэрарыста паступіла ў Аршанскую міліцыю ад калег з лінейнага аддзела ўнутраных спраў Смаленску 5 студзеня ў 23.00.

6 студзеня ў 1.07 цягнік у складзе 16 вагонаў быў спынены на другім шляху паўднёвага боку чыгуначнага вакзала станцыі Оршы. У ім знаходзіліся 536 пасажыраў, якія былі эвакуяваныя і змешчаныя ў будынку вакзала.

Абследаванне цягніка паказала, што паведамленне пра мініраванне было лжывым. У 3.30 цягнік адправіўся са станцыі ў Маскву. Затрымка ў руху цягніка склала больш за 2 гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі