МУС апраўдала беларускіх чыноўнікаў
Беларускія чыноўнікі не маюць дачынення да найбуйнейшага ў гісторыі нашай краіны хабару. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаем, што вясной 2006 года праваахоўнікі затрымалі ў Мінску шэраг службовых асобаў буйных прадпрыемстваў сталіцы.
Яны спрабавалі, як пасярэднікі, атрымаць ад дырэктара адной з будаўнічых арганізацый 7 мільёнаў долараў.
Гэтыя грошы, нібыта, былі патрэбныя для перадачы чыноўнікам з рай-, гар- і аблвыканкамаў за станоўчае вырашэнне пытання з перадачай забудоўшчыку 20 гектараў зямлі ў Мінскім раёне пад індывідуальнае жыллё.
Злачынцы былі затрыманыя падчас перадачы першай часткі сумы - 1,5 мільёна долараў. Калі справа дайшла да суда, высветлілася, што чыноўнікі ніўчым не вінаватыя, больш таго, менавіта з іх ініцыятывы распачалася крымінальная справа.