МУС Беларусі назваў дзеянні ўдзельнікаў акцыі пратэсту “абуральнымі”

Як “абуральныя” кваліфікуе дзеянні ўдзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў у Мінску Міністэрства ўнутраных спраў.  У міліцэйскім ведамстве звяртаюць увагу на тое, што акцыя ад пачатку была несанкцыянаванай, а яе ўдзельнікі спрабавалі “дэстабілізаваць сітуацыю ў горадзе”.

МУС сцвярджае, што 21 студзеня ў Мінску пратэставала каля 1 тысячы чалавек. Аднак незалежныя эксперты называюць большую лічбу – да 3 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, учора былі затрыманыя каля 20 чалавек, пераважна маладыя людзі. Прадпрымальнікі пратэставалі супраць прэзідэнцкага ўказа № 760, паводле якога ІП пазбаўленыя права наймаць працаўнікоў, за выключэннем блізкіх сваякоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі