МУС Беларусі стварае “чорны спіс” людзей, якіх не выпусцяць за мяжу
У Беларусі ствараецца банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова забаронена выязджаць з краіны. Гэтым займаецца Міністэрства ўнутраных спраў. У згаданую катэгорыю ўваходзяць асобы, якія не адбылі тэрмін пакарання,
знаходзяцца пад следствам, валодаюць дзяржаўнымі сакрэтамі, маюць
невыкананыя фінансавыя абавязкі. Цяпер фармуюцца “адзіныя падыходы да
фармавання банка дадзеных”.
У дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі паведамляюць, што гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў сувязі з будучай адменай дазвольнага штампу ў пашпартах.
Нагадаем, цяпер у органах дзяржаўнага кіравання знаходзіцца на разглядзе праект адпаведнага ўказу прэзідэнта. Мяркуецца, што штамп будзе адменены з 1 студзеня 2008 года.
Інтэрфакс