МУС будзе перадаваць у Мінпрацы інфармацыю з базы звестак "Пашпарт"

Міністэрства ўнутраных справаў будзе штодня перадаваць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны інфармацыю з базы звестак аўтаматызаванай сістэмы (АС) "Пашпарт". Гэта прадугледжана сумеснай пастановай міністэрстваў ад 2 ліпеня.

Перадача інфармацыі з АС "Пашпарт" арганізуецца ў мэтах ажыццяўлення індывідуальнага уліку застрахаваных у сістэме дзяржстраху, а таксама сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння грамадзян.Прадугледжана, што перадаваныя ў Мінпрацы звесткі з'яўляюцца канфідэнцыйнымі і адносяцца да інфармацыі абмежаванага доступу. Пастановай усталяваны пералік звестак, перадаваных з базы дадзеных АС "Пашпарт". Ён уключае, у прыватнасці, персанальныя звесткі пра грамадзяніна (ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата і месца нараджэння), інфармацыю аб дакументаванні, аб грамадзянстве.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі