МУС хоча ў два разы павялічыць тэрмін пакарання за педафілію
Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў парламент прапанову павялічыць тэрмін пакарання за педафілію да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пра гэта паведамляе агенцтву "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Упраўленне па наркакантролі і процідзеянню гандлю людзьмі МУС.
Цяпер максімальны тэрмін пакарання за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх у Беларусі складае 5 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, сёлета за першае паўгоддзе ў Беларусі адбылося 60 злачынстваў, звязаных з педафіліяй. Больш за 30% з іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Фота — sirpp.ru