МУС лічыць выбух у Мінску хуліганствам, а не тэрактам
Расследаванне выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года міліцыянты лічаць хуліганствам, а не тэрактам. Падазроных па справе пакуль няма. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Алег Пякарскі. Як нагадвае "Інтэрфакс", у выніку выбуху пацярпела больш за 50 чалавек, 47 былі шпіталізаваныя. У момант выбуху на святочным мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Падчас расследаванняў былі знятыя адбіткі пальцаў у мільёнаў беларускіх грамадзян, раскрыт больш за 4 тысячы іншых злачынстваў, канфіскавана больш за 150 кг выбуховых рэчываў, усталявана каля 150 груповак, якія займаліся выбуховымі рэчывамі.