МУС: Мікалай Аўтуховіч падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пацвердзіла, што ў дачыненні да ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча распачата яшчэ адна крымінальная справа — ён абвінавачваецца ў падрыхтоўцы тэракта. Нагадаем, у пачатку ліпеня з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра новую крымінальную справу, аднак МУС яе ніяк не каментаваў. І вось 17 ліпеня на сайце МУС Беларусі з'явілася заява на гэты конт. Паводле яе, крымінальная справа па факце падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту была распачатая 23 чэрвеня "ў дачыненні Аўтуховіча М. М. і іншых асобаў".
МУС паведамляе, што ў 2005 годзе Аўтуховіч "з іншымі асобамі з з помсты дзяржаўнаму дзеячу ў сувязі з яго службовай дзейнасцю ажыццяўлялі падрыхтоўку да замаху на жыццё намесніка міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Камянко В.Б.", а таксама "да фізічнага знішчэння старшыні Гродзенскага аблвыканкама Саўчанкі У.Я. з мэтай аказання ўздзеяння на рашэнні, што прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама з помсты". На гэтую версію следства натрапіла пасля арышту нейкага грамадзяніна Л., які мае дачыненне "да ўчынення цяжкіх злачынстваў у Гродзенскім рэгіёне з выкарыстаннем зброі і выбуховых прылад".
Мікалай Аўтуховіч, а таксама Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Ім прад'явілі абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці. На працягу трох месяцаў Аўтуховіч галадаў, патрабуючы найхутчэй перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Верагодна, выступіць з заявай МУС прымусіла нядаўняя заява Еўрасаюза наконт справы Аўтуховіча. ЕС выказаў спадзяванне, што яго справа вырашыцца ў найбліжэйшы час, а таксама заклапочанасць станам здароўя Аўтуховіча, заклікаў "не пазбаўляць яго візітаў сваякоў" і звярнуў увагу на "гуманітарны аспект справы".