МУС: Ніякіх наркатычных жуек для дзяцей у Беларусі няма

МУС: Ніякіх наркатычных жуек для дзяцей у Беларусі няма

На тэрыторыі Беларусі няма ніякіх наркатычных жуек для дзяцей. Такую інфармацыю распаўсюдзіў тэлеканал АНТ у выпуску навінаў са спасылкай на намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Георгія Еўчара. Навіна пра тое, што падлеткам нібыта расдаюць наркатычныя жуйкі, выявілася фэйкам. Адпаведную інфармацыю распаўсюджвалі ў сацыяльных сетках — паведамленне абышло сотні старонак і трапіла да беларускіх карыстальнікаў з расійскага сегменту інтэрнэту.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што наркатычных жуек ні ў Мінску, ні на тэрыторыі ўсё краіны няма і просяць ігнараваць падобнага кшталту паведамлення, не паддавацца паніцы і не распаўсюджваць неабгрунтаваныя чуткі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі