МУС пацвердзіла выкарыстанне светлашумавых гранат супраць пратэстоўцаў

Ачапленне сілавікоў у раёне Стэлы 11 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
Ачапленне сілавікоў у раёне Стэлы 11 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё

11 кастрычніка ў час Маршу годнасці сілавікі ўжываюць супраць мірных пратэстоўцаў вадамёты і светлашумавыя гранаты. Інфармацыю пацвердзіла "РИА Новости" прэс-сакратарка ГУУС Мінска Наталля Ганусевіч.

"У цэнтры Мінска сабралася шмат людзей, мерапрыемства несанкцыянаванае", — так патлумачыла выкарыстанне спецсродкаў афіцыйны прадстаўнік мінскай міліцыі.

"Некалькі дзясяткаў чалавек дастаўленыя ў тэрытарыяльныя ўпраўленні ўнутраных спраў для наступнага разбіральніцтва",дадала Ганусевіч агенству "Интерфакс". Пра колькасць пацярпелых падчас разгону сілавікоў Наталля Ганусевіч не паведаміла.

У той жа час праваабарончы цэнтр "Вясна" піша пра 117 затрыманых, імёны якіх вядомыя на дадзены момант. Сярод іх — журналісты (35 чалавек!) і валанцёры Чырвонага Крыжа, якія аказвалі дапамогу пацярпелым.

Дарэчы, а як мінская міліцыя пракаментуе вось гэта жорсткае відэа, на якім чалавек у вайсковай форме б'е аўтаматам у твар бяззбройнаму грамадзяніну? А, ну мы ведаем. Грамадзянін апынецца наркаманам альбо крымінальшчыкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі