МУС: Ужываць алкаголь на вуліцы беларусы сталі менш
Пра гэта 23 сакавіка на прэс-канферэнцыі заявіў начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС Раман Мельнік. Па яго словах, папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс, якія забаранілі распіццё піва ў грамадскіх месцах, прывялі да скарачэння такіх фактаў. Мельнік: "Эфект ёсць. Веды адыгралі сваю станоўчую ролю, і на сённяшні дзень ужо няма таго масавага знаходжання з бутэлькай піва ў руках. Горад заўсёды мае нейкія пэўныя месцы, дзе збіраецца моладзь. Ну нават найбліжэйшае ад нас месца ў раёне скрыжавання вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці. Калі там раней у моладзі звычайным атрыбутам з'яўлялася пляшка піва, то на сённяшні дзень такога няма".
Адзначым, што ў Брэсцкай вобласці за распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах за месяц было складзена каля 400 пратаколаў, у Гродзенскай вобласці гэта лічба меншая, у Мінску - большая.
Адзначым, што ў Брэсцкай вобласці за распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах за месяц было складзена каля 400 пратаколаў, у Гродзенскай вобласці гэта лічба меншая, у Мінску - большая.