Muse збіраюцца ў космас
Рокеры Muse мараць стаць першай у гісторыі камандай, якая выступіць ў космасе.
Музыкі прызналіся, што спадзяюцца ўгаварыць Рычарда Брэнсана ўзяць іх
на борт касмічнага карабля, які ўздыме пасажыраў на калязямную арбіту,
- каб там яны атрымалі магчымасць выступіць ва ўмовах бязважкасці.
Нагадаем, што Рычард Брэнсан з'яўляецца ўладальнікам першай у гісторыі
прыватнай кампаніі па касмічным турызме Virgin Galactic, якая прапануе
палёты ў космас на камерцыйнай аснове ўсім жадаючым, гатовым выкласці
за вандроўку суму з пяццю нулямі (у доларах).
Фота: www.worldmik.ru