Музей гісторыі беларускага кіно пакажа трафейнага "Тарзана"

Музей гісторыі беларускага кіно працягвае праграму "Трафейнае кіно". Гэтыя фільмы складалі частку найбагацейшга кінаархіву ў Бабельсбергу (прыгарадзе Берліна) і былі ўзятыя ў якасці трафею пасля разгрому фашыстаў савецкімі войскамі.  Аснову калекцыі складалі меладрамы, музычныя камедыі, біяграфічныя, прыгодніцкія і гістарычныя фільмы, прычым не толькі нямецкага, але і англійска-амерыканскага паходжання. Мінскаму гледачу прапануюць паглядзець такія кінастужкі, як "Тарзан знаходзіць сына", "Знак Зора", "Гарбун сабора Нотр Дам", "Прыгоды Тарзана ў Нью-Ёрку", "Жанчына маіх мар". У гэтых фільмах здымаліся такія зоркі кіно ХХ стагоддзя, як Марыка Рок, Чарльз Лоўтан, Джоні Вайсмюлер.

Калі дзве кінастужкі пра Тарзана выклічуць павышаную цікавасць у мінчукоў, Музей кіно ў ліпені пакажа астатнія карціны цыклу — "Тарзан і яго сяброўка", "Таемны скарб Тарзана", "Трыумф Тарзана", "Тарзан і таямніца пустэльні", "Тарзан і русалкі" ды іншыя.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі