Мужчына пайшоў праз возера, каб “зрэзаць вугал” і праваліўся пад лёд

Як паведамілі БелаПАН у Мінскім гарадскім упраўленні МНС, інфармацыя пра здарэнне паступіла аб 11.12. Сведкі распавялі, што ў раёне праспекта Пераможцаў, 59 пад лёд праваліўся мужчына, які не можа выбрацца самастойна.


На месца здарэння выехалі ратавальнікі і брыгада хуткай дапамогі. Яны ўбачылі мужчыну ў палонцы ў 40 метрах ад берага і выцягнулі яго з вады пры дапамозе вяроўкі і дошкі. Пенсіянер 1940 году нараджэння быў цвярозы, брыгада хуткай даставіла яго ў 3-ю клінічную лякарню з дыягназам “агульнае пераахаладжэнне”. Паводле мужчыны, ён вырашыў перайсці возера па паверхні лёду, каб скараціць шлях дадому.



Гэта ўжо другі такі выпадак у Мінску за апошнія тры дні. У мінулую пятніцу сталічныя ратавальнікі выцягнулі мужчыну, які праваліўся пад лёд на вадаёме па вуліцы Малініна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі