Мужчына, які трапіў пад цягнік у мінскім метро, памёр у лякарні

Мужчына, які 1 снежня трапіў пад цягнік у мінскім метро, памёр у 9-й лякарні. Трагедыя, нагадаем, адбылася ў 12.55 на станцыі метро "Купалаўская". Паводле слоў сведак, мужчына сам кінуўся пад цягнік. Як паведамілі ў прыёмным пакоі лякарні, пацярпелы паступіў да іх з чэрапна-мазгавой траўмай у вельмі цяжкім стане і памёр праз 40 хвілін, нягледзячы на намаганні медыкаў. Паводле слоў дзяжурнага лекара, ён атрымаў "несумяшчальныя з жыццём траўмы".

Дзяжурны ГУУС Мінгарвыканкама паведаміў, што ўстанавіць асобу загінулага пакуль не ўдалося, бо пры ім не было дакументаў. Паводле ўдакладненых звестак, мужчыне было прыкладна 40-45 гадоў.

Праверкай абставінаў здарэння займаецца пракуратура. На гэты момант пацвярджаецца версія самагубства.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі