Мужчына забіў сябра манціроўкай, прыняўшы яго за вампіра
У Бранскай вобласці мясцовы жыхар забіў свайго прыяцеля, прыняўшы яго за вампіра. Мужчыну адправілі на прымусовае лячэнне.
35-гадовы жыхар адной з вёсак Браншчыны прыйшоў у госці ў дом 63-гадовага аднавяскоўца, з якім яны затым пачалі выпіваць. Разгарэлася сварка: госцю здалося, што яго таварыш выпіў больш. Аднак да моцнай агрэсіі маладзейшага госця заахвоціла іншая галюцынацыя: ён заўважыў, што ў гаспадара дома выраслі іклы.
Гэта стала апошняй кропляй для госця, каб ён адважыўся на напад. Спачатку ў ход ён пусціў кулакі, а потым дабіваў "вампіра" манціроўкай. Пад канец, як паведамляе БЕЛТА, нападнік усадзіў небараку-сабутэльніку ў грудзі адвёртку і напільнік. Уладальнік дома ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.
На 35-гадовага нападніка пачалі крымінальную справу. Экспертыза выявіла, што ў яго псіхічнае захворванне, цяпер яму трэба прымусовае лячэнне.
Фота — www.sunhome.ru