Мужчына захапіў банк, каб атрымаць жытло
Інцыдэнт адбыўся 18 кастрычніка ў парыжскім банку СІС.
Паводле французскіх выданняў, каля 17.00 паводле мясцовага часу мужчына прыйшоў у аддзяленне банку на ўскраіне Парыжу і захапіў у закладнікі чатырох яго супрацоўнікаў. Ён меў пры сабе пісталет і балончык са слезацечным газам. Захопнік патрабаваў жытла для сябе і свайго сына-інваліда.
Двух закладнікаў ён адпусціў амаль адразу, астатнія вызваліліся цягам прыкладна дзвюх гадзінаў. Паліцыя затрымала захопніка. Паводле некаторых звестак, мужчына раней стаяў у службе па наглядзе за псіхічнымі хворымі.