Мужчына "замініраваў" вакзал, каб адпомсціць жонцы

27 сакавіка ён патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што Віцебскі чыгуначны вакзал замініраваны. Пасажыраў і супрацоўнікаў тады эвакуявалі, але ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. А п'янага тэлефоннага тэрарыста ўжо праз некалькі хвілін пасля званка затрымалі і дапыталі.



Мужчына распавёў, што выпіў і пасварыўся з жонкай, таму вырашыў яе правучыць. Ён ведаў, што тэлефонных тэрарыстаў хутка вылічваюць і затрымліваюць. Па словах мужчыны, ён думаў, што яго забяруць у міліцыю, а потым выпішуць штраф, які давядзецца аплаціць з сямейнага бюджэту, піша "Комсомольская правда".



Родныя кампенсавалі ўсе выдаткі, якія панеслі МНС, міліцыя, хуткая дапамога і іншыя службы. Ім давялося выплаціць крыху менш за чатыры мільёны рублёў.



13 чэрвеня суд прысудзіў віцябляніна да трох месяцаў арышту. З улікам таго што ён ужо адбыў у следчым ізалятары, праз пару тыдняў мужчына выйдзе на волю.



Дарэчы, тэлефонны тэрарыст, які замініраваў чыгуначны вакзал, сам працуе на чыгунцы.



Фота — chaspik.spb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі