Мужчынская лыжная зборная Беларусі — 15-я на эстафеце 4х10 км
На этапе Кубка свету беларускі лыжны квартэт у складзе Сяргея Далідовіча, Аляксандра Лазуткіна, Леаніда Карнеенкі і Мікалая Парчэўскага выступаў на эстафеце 4х10 км. Нашы лыжнікі адолелі дыстанцыю за 1 гадзіну 43 хвіліны і 57,7 секунды. Яны саступілі пераможцам са зборнай Нарвегіі на 4.56,7. Агулам стартавалі 16 камандаў.
"Прессбол"
"Прессбол"