Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйграла турнір у Аўстрыі
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйграла ў Аўстрыі турнір "Samsung-Cup". У рашаючым матчы беларусы перамаглі каманду гаспадароў – 35:33. Нагадаем, у папярэдніх гульнях беларуская зборная выйграла ў грэкаў –
35:22 і фінаў – 39:33. У адсутнасць галоўнага трэнера Спартака
Мірановіча камандай кіраваў Аляксандр Каршакевіч, славуты беларускі
гандбаліст 80-х гадоў.
Прессбол
Прессбол