Мужчыну, якога пад Мазыром збіў цеплавоз, адправілі ў медвыцвярэзнік
Чалавека, які перабягаў чыгуначныя пуці, збіў манеўровы цеплавоз у раёне станцыі Пхоў Мазырскага раёна.
Як паведамілі БелаПАН у гомельскім аддзяленні ўнутраных спраў на транспарце, машыніст заўважыў чалавека перад цеплавозам і скарыстаўся экстранным тармажэннем, спыніў састаў. Людзі, якія працавалі на цеплавозе, знайшлі мужчыну, што ляжаў нерухома каля чыгуначнага палатна.
Як высветлілася, цеплавоз зачапіў чалавека падножкай, і ад удару той адляцеў на некалькі метраў. Пацярпелы быў дастаўлены на машыне хуткай дапамогі ў бальніцу. Пры аглядзе медыкі канстатавалі, што 37-гадовы жыхар Мазыра не атрымаў ніякіх траўм, але быў у стане алкагольнага ап'янення, таму пасля агляду яго даставілі ў медвыцвярэзнік.