Музычная медытацыя на 5’nizza 13-е!

У пятніцу 13-га ў мінскім клубе Night Star адбыўся канцэрт гурта SunSay, які добра ведаюць прыхільнікі гурта 5’nizza. Мы здолелі атрымаць ад музыкі Сана самыя пазітыўныя эмоцыі! Артыст працуе зараз з жывым складам (гітара, бас, бубны, клавішы, вакал) і жывым бітбоксерам Фэймам! ( сцягвайце эксклюзіўныя запісы бітбоксінга Фэйма і кавалачкі жывога гука ад SunSay). Сан паказаў менчукам не толькі вядомыя слухачам песні з першага альбому, але і зусім новыя рэчы, імкнучыся асцярожна падказаць меламанам, чаго ж чакаць ад Сана далей. Сам спявак кажа, што будзе рухацца ў бок фанку, блюзу і хіп-хопу і размаўляць з людзьмі на канцэртах мовай джазавых імправізацый і нечаканых сольных выступаў музыкаў. На гэтым канцэрте, скажам, гітарыст Гарык выдаў сола на гітары пры дапамозе бутэлькі, Сан спяваў адразу ў два мікрафоны – з “чыстым” і “скажоным” гукам, а бітбоксер Слава складаў імправізаванае апавяданне пра кожнага удзельніка гурта. Як вам?

Прапаную вам невялічкі фотаэкскурс у свет SunSay, звярніце ўвагу на гукавыя файлы і хутка чакайце на інтэрвію з Санам і Фэймам!












Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі