Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, Тлушч на “Даём рады”
7 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2013 года. Квіткі ўжо ў продажы!
7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.
Сёлета наша ўрачыстая цырымонія пройдзе ў прыпанкаваным фармаце!
Дыназаўры айчыннага панку "Дай Дарогу!" і Neuro Dubel сыграюць на адной сцэне. Па некаторых метафізічных прычынах гэтага не адбывалася з тых часоў, калі ўдзельнікі юнага поп-панк гурта "Тлушч" гулялі на выпускным у дзіцячым садку!
Акрамя таго, на нашай арэне з'явіцца дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica з новым гітарыстам і змененым саўндам, які цяпер таксама хіліцца некуды ў панк-рок.
Таксама ў трупу сёлетняга фэсту увайшлі магілёўцы Nizkiz і брэсцкі гурт Sciana з новым альбомам і адпаведна, новай праграмай.
Кошт квіткоў:
90.000 першыя 50 квіткоў, 110.000 наступныя 100 квіткоў,
130.000 астатнія. У дзень канцэрта 150.000. Столік 170.000 папярэдне,190.000 у дзень канцэрта.
Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.
Даведка: +375 29 6490888
Намінанты прэміі будуць вядомыя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў авіяцыйны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам табе, што ж адбывалася ў беларускіх грымёрках цягам 2013-га года, а таксама наробім сюрпрызаў і разыграем прызы.