МВФ хоча ўбачыць "годны даверу план" па рэфармаванні сферы ЖКГ Беларусі
Міжнародны валютны фонд хоча ўбачыць "годны даверу план" па рэфармаванні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Ён мусіць уключаць "і скарачэнне выдаткаў, і павелічэнне тарыфаў". Пра гэта 30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман. Ён адзначыў, што эксперты фонду падзяляюць намеры ўладаў нашай краіны па паэтапным павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі (па стопрацэнтнай кампенсацыі выдаткаў на паслугі ЖКГ насельніцтвам да 2018 года).
Місія МВФ працавала ў Беларусі 21-30 чэрвеня. Яна рэкамендуе беларускаму ўраду рэфармаваць сектар дзяржпрадпрыемстваў, стварыць умовы для эканамічнага росту. Беларускі бок спадзяецца атрымаць ад МВФ крэдыт.
МВФ прагназуе, што ў 2017 годзе беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі