МВФ: Мэта праграмы “stand-by” — стабілізацыя беларускай эканомікі

Наталля Калядзіна стала пастаянным прадстаўніком Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі. Раней яна працавала старэйшым эканамістам еўрапейскага дэпартамента МВФ.  Нагадаем, пастаяннага прадстаўніка фонду ў нашай краіне не было чатыры гады. Яго аднаўленне Наталля Калядзіна звязвае з рэалізацыяй праграмы “stand-by”, паводле якой Беларусь цягам 15 месяцаў атрымае ад МВФ крэдыт у 2,5 мільярды долараў.

Наталля Калядзіна:
“Праграма была прынята ў пачатку студзеня гэтага года, і аб'ём прыкладна 2,5 млрд долараў. Праграма мае на мэце стабілізацыю эканомікі Беларусі ў першую чаргу, а таксама на павышэнне яе абароненасці ад знешняй рызыкі і неспрыяльных уплываў”.

У студзені Беларусь атрымала першы транш крэдыту ў 800 мільёнаў долараў. У траўні нашы ўлады чакаюць яшчэ 400 мільёнаў. Па словах Наталлі Калядзінай, выдача наступнага траншу будзе залежыць ад таго, наколькі Беларусь выконвае ўмовы МВФ. Дзеля гэтага ў Мінск прыедзе спецыяльная камісія.

Наталля Калядзіна: “Першы транш быў дадзены Беларусі ў студзені, а вось наступны транш будзе залежыць ад вынікаў агляднай місіі, якая прыязджае ў красавіку і пачне сваю працу з 29 красавіка і скончыць 13 траўня. Пасля гэтага будзе напісана справаздача, абмеркавана саветам дырэктараў МВФ, і будзе прынята рашэнне адносна выплаты наступнага траншу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі