МВФ: разрыў у фінансаванні беларускай эканомікі сёлета складзе каля $3 млрд

Каля 3 мільярдаў долараў складзе разрыў у фінансаванні беларускай эканомікі ў 2009 годзе. Гэтыя лічбы прыведзеныя ў апублікаваным першым аглядзе рэалізацыі праграмы stand-bay у Беларусі.
У 2009 годзе Беларусі патрабуецца 6,8 млрд долараў. Пры гэтым, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, крыніцы, якімі дыспануе наша краіна, дазваляюць знайсці толькі 3,845 млрд долараў. Дэфіцыт у фінансаванні складзе такім чынам 2,971 млрд долараў. Гэтую "дзірку" мяркуецца ліквідаваць з дапамогай сродкаў МВФ і крэдыту Сусветнага банку, піша "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі