МВФ рэкамендуе беларускім уладам не павышаць заробкі ў 2014 годзе
Пра гэта заявіў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Дэвід Хофман на прэс-канферэнцыі 28 красавіка ў Мінску.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, дзеля захавання макраэканамічнай стабільнасці беларускім уладам варта сёлета адмовіцца ад практыкі павышэння заробкаў.
Таксама Хофман зазначыў, што мэтавае крэдытаванне неабходна скарачаць значна хутчэй, чым прадугледжваецца цяпер. Акрамя таго, ён рэкамендаваў ураду праводзіць дастаткова жорсткую бюджэтна-падатковую палітыку, а Нацбанку — дапускаць больш значную гнуткасць абменнага курсу, адначасова зрабіўшы больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку.
Хофман дадаў, што для стымулявання ўстойлівага росту па-ранейшаму трэба глыбокія структурныя рэформы ў беларускай эканоміцы.
Фота — mail.ru