МВФ вырашае, ці даваць Беларусі чарговы транш

Сёння ў Мінску пачала працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду. Групу экспертаў узначальвае кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыстафер Джарвіс. Місія павінна ацаніць, як выконваюцца беларускім урадам праграмы, якія падтрымліваюцца крэдытам stand-by.
Як паведаміла Еўрарадыё дарадца прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Юлія Лыскова, прадстаўнікі місіі маюць намер правесці шэраг сустрэч у Нацыянальным банку, урадзе, міністэрствах эканомікі і фінансаў.

Юлія Лыскова: “Пройдуць сустрэчы з уладамі Беларусі, з эканамічнымі інстытутамі. З міністэрствамі і ведамствамі, якія адказваюць за эканамічную палітыку Беларусі. Нічога новага”.

Магчыма, кажа супрацоўніца прадстаўніцтва МВФ, адбудуцца кансультацыі і з незалежнымі эканамістамі і экспертамі.

Нагадаем, што па выніках працы экспертаў МВФ, імі павінна быць прынята рашэнне аб выдзяленні Беларусі чацвёртага траншу крэдыту, агульная сума якога складае 3,52 мільярды долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі