МВФ задаволены рэалізацыяй праграмы рэформаў у Беларусі
Міжнародны валютны фонд задаволены, як рэалізуецца праграма рэформаў у Беларусі, што падтрымліваецца крэдытам stand-by на 3,5 млрд долараў. Пра гэта заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька.
Паводле яго слоў, макраэканамічная палітыка ў Беларусі змяняецца, аднак, краіне на дадзеным этапе "асабліва неабходныя структурныя рэформы".
Як паведамляе "Интерфакс", Бэлька адзначыў, што беларуская эканоміка сур'ёзна пацярпела ад крызіса найперш у выніку рэцэсіі ў Расіі, якая традыцыйна падтрымлівала яе пастаўкамі энергарэсурсаў. Паводле яго ацэнкі, гадавы аб'ём субсідый ад Расіі для эканомікі Беларусі дасягаў 30% валавога ўнутранага прадукту.